Get Mystery Box with random crypto!

ЯК ЗВАЦЬ НОВАГА КАРАЛЯ? • Даўняя агульнаэўрапейская традыц | Толькі пра мову

ЯК ЗВАЦЬ НОВАГА КАРАЛЯ?

• Даўняя агульнаэўрапейская традыцыя — называць хрысьціянскіх сьвятых сваёй нацыянальнай формай адпаведнага імя. Saint George па-ангельску = сьвяты Юры па-беларуску.
• Гэта і пра імёны манархаў. Папскае імя Franciscus па-лацінску, а па-беларуску ён Францішак.
• Новы брытанскі кароль па-ангельску Charles, гэта традыцыйная ангельская форма адпаведнага імя. Ангельцы называюць Чарльзамі і швэдзкіх каралёў Карлаў, і гішпанскіх Карлясаў (даўнейшых).
• Імя Charles — ад старагерманскага Karl ‘(вольны) чалавек’. Самы знакаміты носьбіт імя — Karl der Große (Вялікі, 747–814), заснавальнік Сьвятой Рымскай імпэрыі.
• У славянаў ад ягонага імя пайшла назва манарха ўвогуле: па-чэску král, па-польску król, па-беларуску кароль.
• І найпершы беларускі народны варыянт імя — Кароль (ад яго прозьвішчы Кароль, Каролік, Каралевіч). Але імя супала з назвай пасады — кароль. Сёньня назваць дзіця Кароль наўрад ці хто рашыцца.
• Пазьней з польскай мовы і з польскім націскам прыйшоў варыянт Кáраль.
• Ёсьць гэтае імя ў нас і з коранем Карл (прозьвішча Карловіч, назвы вёсак Карлаўка, Карлаўшчына). Народныя формы Карло, Кáрла.
• Выбіраем. „Кароль Кароль ІІІ“ гучыць як загадка. Палянізаваны „кароль Караль ІІІ“ выклікае пытаньні. Карусь ІІІ занадта свойскі. Застаецца форма Карл — нэўтральная і блізкая да першаўзору.
• Таму — Яго Каралеўская Міласьць (так у нас спрадвеку тытулююць манархаў) Карл ІІІ.

Шырэй у артыкуле: https://d3qpa0h0uu4eki.cloudfront.net/a/karol-karl-karal-charles/32026007.html