Get Mystery Box with random crypto!

ОРША ці ВОРША? Прыстаўныя гукі — галосныя (амшара, ільвіца), | Толькі пра мову

ОРША ці ВОРША?

Прыстаўныя гукі
галосныя (амшара, ільвіца),
зычныя (вока, вуда, Вольга) —
праява мілагучнасьці беларускае мовы, „плаўнай зьмены зычных і галосных“ (Уладзімер Дубоўка).

Прыстаўныя гукі нельга адкідаць ад беларускіх назваў, бо атрымліваюцца недарэчныя „Ожики“ замест нашых Вожыкаў (вёска пад Менскам).

А назва гораду, пад якім войска гетмана Канстанціна Астроскага перамагло маскоўскіх агрэсараў у 1514 годзе, — унікальная: у ёй ажно два прыстаўныя.

Паходзіць назва або ад старажытнага кораня *рш- cа значэньнем ‘цячы’, або ад слова аршá 'балота з жалезнай рудой’.

І пачатковыя зьбегі „Р + зычны“, і пачатковае О- не ўласьцівыя беларускай мове.

Эвалюцыя гучаньня:
Ръша > Рша > Орша > ВОРША.

Так горад зваўся і афіцыйна ў эпоху беларусізацыі 1920-х.

З ДНЁМ БЕЛАРУСКАЙ ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ!

Падрабязна пра назвы Ворша, Вольса, Вобаль, Востраў: https://svabodstlpwspbhjfvp.azureedge.net/a/30152772.html