Get Mystery Box with random crypto!

25 жніўня 1991 году пачалося новае жыцьцё беларускіх словаў дз | Толькі пра мову

25 жніўня 1991 году пачалося новае жыцьцё беларускіх словаў дзяржаўнага будаўніцтва.

• Камуністы дазвалялі толькі фальшывы „сувэрэнітэт саюзных рэспублік“. Словы „незалежная Беларусь“ забараняліся.
• Але з 25 жніўня яны, напоўненыя рэальным зьместам, загучалі на ўвесь сьвет.
• Падобным чынам і да 25 Сакавіка 1918 году публічна незалежнасьці Беларусі не патрабавалі.
• 25 Жніўня — Дзень аднаўленьня Незалежнасьці.
• Рэвалюцыя 1991 году надала адроджанай беларускай дзяржаве новае поўнае імя — Рэспубліка Беларусь.
• Паводле закону адзіная скарочаная форма назвы — проста Беларусь. Абрэвіятура „РБ“ па-за законам і дэзарыентуе („Республика Башкортостан“).
• Для дзяржаўных інстытутаў з ініцыятывы дэпутатаў БНФ пачалі вяртаць спрадвечныя беларускія словы: мытня і мытнік, дзяржаўны сьцяг.
• Але камуністычная большасьць не пагадзілася мяняць „Вярхоўны Савет“ на Раду і прыняць талер як назву нацыянальнае валюты.
• Законапраект апазыцыі быў пра памежную варту. Бальшыня правяла тэрмін „пагранічныя войскі“. І ўсё ж тэрміны дзяржаўная мяжа, памежнікі бытуюць нават у афіцыйнай практыцы.

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/slovy-zniunia-1991/32004745.html