Get Mystery Box with random crypto!

Са СЬВЯТАМ — з Днём аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі! А ці н | Толькі пра мову

Са СЬВЯТАМ — з Днём аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі! А ці называеце вы нашу краіну „ЭР-БЭ?“

31 год таму, 25 Жніўня 1991 году, Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР, прынятая за год да таго, набыла канстытуцыйную моц. Падчас рэвалюцыйных падзеяў таго жніўня і пазьнейшых месяцаў мы пачалі будаваць сапраўды незалежную дзяржаву. Зацьвердзілі законам яе імя:

“Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку ў далейшым называць „Рэспубліка Беларусь“, а ў скарочаных і састаўных назвах „Беларусь“.

Як бачым, ніякай „ЭР-БЭ“ тут няма.

„РБ“ — канцылярскі скарот, непрыгожы і неінфарматыўны (у Расеі ёсьць „Республика Башкортостан“). Паэт Сяргей Законьнікаў кажа:
„У абрэвіятуры РБ чуецца ня толькі рабства, мне чуецца тут пошласьць, прымітыў, прыніжэньне нашай дзяржавы“.

А што думаюць менчукі на вуліцы?

АЎДЫЁ з апытаньнем: https://soundcloud.com/svaboda/viachorka1219rb?in=svaboda/sets/pa-belarusku