Get Mystery Box with random crypto!

НЕ СКАРАЧАЙМА СЛОВЫ НА БАЛЬШАВІЦКІ ЎЗОР У антыўтопіі Орўэла б | Толькі пра мову

НЕ СКАРАЧАЙМА СЛОВЫ НА БАЛЬШАВІЦКІ ЎЗОР

У антыўтопіі Орўэла былі Мінпраўды, якое хлусіла, Мінмір займалася вайной, Miniluv (Мінлюб) адказвала за катаваньні, а Miniprod морыць людзей голадам. Цяперашнія беларускія Мінінфарм, Мін’юст, Мінкульт і Дзяржбясьпека небясьпечна блізкія да тае мадэлі (словаўтваральнай, а якой жа).

Складанаскарочаныя словы з кавалкаў словаў паўназначных — палітбюро, пралеткульт, камсорг, а потым і дзярждоўг, і стабкрэдыт — прыйшлі з расейскай. У беларускай яны немілагучныя і непазнавальныя.

Хто ці што такое юрасоб“? У галаве пракручваюцца тлумачэньні ад усемагчымых Юрасёў да Jurassic Park — парку Юрскага пэрыяду; і толькі наткнуўшыся ў тым самым тэксьце на фізасобы, цяміш: юрасоб – родны склон ад скарачэньня юрыдычныя асобы. А па-расейску ўвогуле юрлица – па-беларуску сугучна зь юрлівасьцю.

АЎДЫЁ:
https://soundcloud.com/svaboda/viachorka0815skaroty-2