Get Mystery Box with random crypto!

Вымаўляйма правільна! НЯСЬВІСКІ ПАЛАЦ, ЗЕЛЕНАЛУСКАЯ ЛІНІЯ Ады | Толькі пра мову

Вымаўляйма правільна! НЯСЬВІСКІ ПАЛАЦ, ЗЕЛЕНАЛУСКАЯ ЛІНІЯ

Адышла князёўна Эльжбета Радзівіл, дачка Альбрэхта Радзівіла, перадапошняга гаспадара Нясьвіскага палацу.

Менавіта [Нясьвіскі] — норма беларускага вымаўленьня.

Яно ня любіць нязручных зьбегаў. Вымаўляем [таварыскі матч] (не „таварышскі“), [Рыскі бальзам] (ня „рыжскі“), [Чаго ты сьмяесься] (не „смяешся“).

А таксама — [ЗЕЛЕНАЛУСКАЯ] лінія мэтро (ад Зялёны Луг, так як „Боская камэдыя“ — ад Бог). Дыктары вымаўляюць гэтую назву няправільна.

Прычына — з 1933 году ў БССР беларускі правапіс памянялі. Ад жывога народнага вымаўленьня аддалілі, да расейскага правапісу наблізілі. І многія чытаюць беларускія словы палітарна.

Больш падрабязна — у АЎДЫЁ
https://soundcloud.com/svaboda/vv0723-naresce?in=svaboda/sets/pa-belarusku