Get Mystery Box with random crypto!

УЛАДЗІМЕР ДУБОЎКА, АДКРЫВАЛЬНІК МІЛАГУЧНАСЬЦІ 15 ліпеня — 120 | Толькі пра мову

УЛАДЗІМЕР ДУБОЎКА, АДКРЫВАЛЬНІК МІЛАГУЧНАСЬЦІ

15 ліпеня — 120 гадоў з дня нараджэньня Ўладзімера Дубоўкі.

Ён ня толькі выдатны паэт, але і крэатыўны мовазнаўца і моватворца.

Дубоўка ўкараніў у літаратурную мову (пераважна з жывых гаворак) дзясяткі звыклых сёньня словаў. Сярод іх ветразь і дойлід, апантаны і наканаваны

А слова мілагучнасьць ён ня проста ўвёў, а патлумачыў навукова: гэта гарманічнае чаргаваньне галосных і зычных гукаў. Праявы мілагучнасьці ў беларускай мове — гэта прыстаўныя і ўстаўныя (Ігруша, наВушнік), Ў нескладовае (дарога Ў лесе) ды іншае.

Дубоўка нават узяўся рэфармаваць беларускую кірылічную азбуку, стварыўшы асобныя літары для гукаў ДЗ і ДЖ. Ад абвінавачаньняў у „беларускім нацыяналізьме“ адбіваўся сярпом і молатам, да якіх ягоныя літары быццам бы падобныя. https://svaboda.azureedge.net/a/akademicnaja-kanferencyja-1926/28129040.html

Але ўсе Дубоўкавы задумы спыніў арышт у 1930-м, а потым дзесяцігодзьдзі лягераў і ссылак у далёкай чужыне.