Get Mystery Box with random crypto!

Вітаю, спадарства! Вашай увазе першая ўлетку падборка #белару | Палявая пошта

Вітаю, спадарства!

Вашай увазе першая ўлетку падборка #беларускіпанядзелак
Нагадваю, у межах акцыі мы распавядаем пра тэлеграм-праекты, якія прасоўваюць беларускую мову і культуру ў анлайн-прасторы.

Сёння ў спісе як сталыя, так і нядаўна створаныя каналы. Прыглядайцеся да новенькіх, але й старычкоў не забывайце

@volnajamova — платформа, дзе актыўныя карыстальнікі беларускай мовы сустракаюцца з тымі, хто толькі вучыцца гаварыць па-беларуску. У невялікіх групах і ўтульнай атмасферы мы размаўляем на цікавыя тэмы.

@hrodna1127 — кожны дзень канал публікуе цікавосткі з гісторыі Гродна: пра месцы, асобы і падзеі. Старыя фота, малавядомыя факты і папулярныя легенды пра культурную сталіцу.

@pad_piva — падкаст, у якім тры дзяўчыны чытаюць белліт і смешна разважаюць на гэты конт пад піва

@supermova — энцыклапедыя годных асоб і падзей Беларусі. Анлайн гутаркі і разыгранкі, афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемстваў, правілы тарашкевіцы і лацінкі.

@la_tsmok — канал з відэакантэнтам па-беларуску. Каманда праекта рэгулярна цешыць сваіх гледачоў перакладамі й агучкамі фільмаў і серыялаў па-беларуску, можна паглядзець як навінкі, так і ўжо вядомыя стужкі.

@belarusianfables — падкаст з цікавымі байкамі пра беларусаў для беларусаў. Аўтары распавядаюць пра розныя мясціны, асобаў і рэчы.