Get Mystery Box with random crypto!

#Бераставіца (Вялікая) Касцёл Адведзінаў Панны Марыі 1901 / 20 | Палявая пошта

#Бераставіца (Вялікая)
Касцёл Адведзінаў Панны Марыі
1901 / 2022

Каталіцкі храм у магдэбурскім мястэчку быў заснаваны Геранімам Хадкевічам у ХVII ст. Пасля паразы паўстання Каліноўскага быў перабудаваны і аддадзены праваслаўным. За савецкім часам будынак карысталі пад гаспадарчыя патрэбы, ад чаго яго стан значна пагоршыўся, у 90-ых тут здарыўся пажар. На вялікі жаль, грошы на аднаўленне ці кансервацыю касцёла не знайшліся, рэшткі калісь велічнага барока працягваюць руйнавацца...

(фота: imbirik_hannalar)