Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве

Лагатып тэлеграм-канала polskastudent — Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве Б
Лагатып тэлеграм-канала polskastudent — Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
Адрас канала: @polskastudent
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.37K
Апісанне з канала

⚪️Беларускі Моладзевы Хаб - студэнцкая арганізацыя ў Польшчы.
🔴Дапамога, падтрымка, рэалізацыя культурніцкіх і адукацыйных праектаў.
⚪️Старонка на Facebook fb.com/bmhuborg
Чат: @polskistudent
Па пытаннях: @by4by
Беларуский Молодёжный Хаб в Варшаве 🌟

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 7

2022-06-06 15:56:12
Вітаем усіх у новым тыдні!
У Беларускім Моладзевым Хабе будзе шмат цікавых падзей, якія вы напэўна не захочаце прапусціць.

Афіша мерапрыемстваў на гэты тыдзень ніжэй і на фота!

Панядзелак, 6 чэрвеня
17:00 - Javaryna Kids — танцавальныя заняткі для дзяцей
18:30 - Мова Нанова дзеткам

Аўторак, 7 чэрвеня
16:00 - Чытанкі — чытаем па-польску з польскімі філолагамі

Серада, 8 чэрвеня
17:00 - Javaryna Kids — танцавальныя заняткі для дзяцей
18:00 - Пішам лісты палітвязням
19:00 - Тэатральная студыя для дарослых

Чацвер, 9 чэрвеня
18:30 - Мова Нанова дзеткам
18:30 - Народныя спевы

Пятніца, 10 чэрвеня
17:00 - Канцэрт музшколі, ч. 2
18:00 - Музычны рух — спяваем беларускія песні
19:00 - Тэатральная студыя для дарослых
19:00 - Адкрыццё Інклюзіўнай выстаўкі

Субота, 11 чэрвеня
10:00 - Майстар-клас па жывапісе
11:00 - Біблейскія чытанні
15:00 - Кава з гісторыкам: Мікола Волкаў — Паўстанне 1648-1651гг.
18:00 - Народныя танцы

Нядзеля, 12 чэрвеня
10:00 - Фестываль рамеснікаў

Падпішыся на канал
Беларускі Моладзевы Хаб
892 viewsedited  12:56
Адкрыць / каментаваць
2022-06-05 17:06:17 Прапануем да прагляду традыцыйную ўжо падборку відэа, якое можна паглядзець у выходны!

Для аматараў гісторыіў нас ёсць найцікавейшая лекцыя пра Вялікае Княства Літоўскае і падзел Рэчы Паспалітай.

А тым, каму не ўсё адно і хто хацеў бы, каб свет быў крыху больш талерантным - дыскусію на тэму "Правы ЛГБТК+ = Правы беларус_кі".

Падпішыся на канал
Беларускі Моладзевы Хаб
908 views14:06
Адкрыць / каментаваць
2022-06-04 17:00:21
Толькі две гадзіны засталося да свята Свабоды і Дэмакратыі!

У гадавіну выбараў 4 чэрвеня 1989 г.
на Plac Konstytucji 6
а 18-ай гадзіне
адбудзецца вялікае свята Свабоды і Дэмакратыі.

Сёння, ва ўмовах нападу на Украіну, памятаючы пра пераследаваных і зняволеных у Беларусі, памятаючы пра бежанцаў – нам неабходна быць РАЗАМ.

Мы хочам быць РАЗАМ у Еўропе – з Украінай і Беларуссю – каб адчуваць сябе бяспечна.

РАЗАМ мы патрабуем павагі да Канстытуцыі і еўрапейскага заканадаўства. Мы патрабуем захавання закону ўздоўж усёй усходняй мяжы.

Прыходзьце святкаваць Свабоду і Дэмакратыю. Будзем РАЗАМ!
966 viewsedited  14:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-04 16:11:22 Ужо ў гэтыя хвіліны пачалась суботняя Кава з гісторыкам!

Мы запрашаем усіх далучыцца да сустрэчы ў Беларускім Моладзевым Хабе на pl. Konstytucji 6.

Таксама далучайцеся да нас анлайн!



Сення размаўляем пра Вялікае княства Літоўскае ў 1764 – 1772 гг. і Першы падзел Рэчы Паспалітай.

Гісторык Андрэй Мацук раскажа як дзяржава існавала без караля, распавядзе чаму каханне Станіслава Аўгуста Панятоўскага і Кацярыны ІІ такое дзіўнае і якія ўвогуле былі адносіны Рэчы Паспалітай з Расіяй і Прусіяй?


Падпішыся на канал
Беларускі Моладзевы Хаб
2.4K viewsedited  13:11
Адкрыць / каментаваць
2022-06-03 22:16:07
Запрашаем на свята Свабоды і Дэмакратыі

У гадавіну выбараў 4 чэрвеня 1989 г. на Plac Konstytucji 6 а 18-ай гадзіне адбудзецца вялікае свята Свабоды і Дэмакратыі.

Сёння, ва ўмовах нападу на Украіну, памятаючы пра пераследаваных і зняволеных у Беларусі, памятаючы пра бежанцаў – нам неабходна быць РАЗАМ.

Мы хочам быць РАЗАМ у Еўропе – з Украінай і Беларуссю – каб адчуваць сябе бяспечна.

РАЗАМ мы патрабуем павагі да Канстытуцыі і еўрапейскага заканадаўства. Мы патрабуем захавання закону ўздоўж усёй усходняй мяжы.

Гістарычная даведка: 4 чэрвеня ў Польшчы адбыліся першыя часткова свабодныя і дэмакратычныя выбары, на якіх запыт на перамены канчаткова перамог грамадскі канфармізм. Мільёны палякаў, запаўняючы бюлетэні для галасавання, паклалі канец дыктатуры камуністаў.
261 views19:16
Адкрыць / каментаваць
2022-06-03 15:26:54
Вы даўно хацелі разабрацца ў асновах хрысціянства, нарэшце змахнуць пыл са старонак Бібліі і даведацца, што насамрэч у ёй напісана, здзейсніць уласны «краштэст» Евангелляў ці паглыбіць свае веды ў веры?

Запрашаем на чарговую біблейскую сустрэчу ў Беларускім Моладзевым Хабе. Разам са студэнтам семінарыі Евангельскай Рэфармацкай Семінарыі Змітром Хведаруком мы будзем працягваць чытаць Евангелле паводле Яна і паспрабуем разабрацца, чаму нам так цяжка верыць, для чаго Майсей у пыстыні зрабіў меднага змея і ці ўсіх любіць Бог.

Вітаюцца прысмакі да гарбаты.

Пачатак: Субота 4 чэрвеня 11-00.
Месца: Беларускі Моладзевы Хаб (пляц Канстытуцыі 6)
.

Падпішыся на канал
Беларускі Моладзевы Хаб
770 views12:26
Адкрыць / каментаваць
2022-06-03 11:20:54
Запрашаем на каву з гісторыкам!

У гэты раз будзем размаўляць пра Вялікае княства Літоўскае ў 1764 – 1772 гг. і Першы падзел Рэчы Паспалітай.

Як дзяржава існавала без караля?

Чаму каханне Станіслава Аўгуста Панятоўскага і Кацярыны ІІ такое дзіўнае?

Якія былі адносіны Рэчы Паспалітай з Расіяй і Прусіяй?

Пра гэта і не толькі распавядзе гісторык Андрэй Мацук.
840 views08:20
Адкрыць / каментаваць
2022-06-02 20:11:49
Приглашаем на уникальный атмосферный спектакль-погружение с закрытыми глазами

Это спектакль, во время которого зрителям завязывают глаза, и они воспринимают происходящее с помощью слуха, обоняния и осязания, а незрячие зрители могут погрузиться в атмосферу наравне со всеми.
Уникальный, авторский формат спектакля, погружающий в атмосферу времени и места так, будто вы стали участником событий.

Подробнее о спектакле и бронь билетов по ссылке: Бронь билетов обязательна - https://bilety.trwarszawa.pl/termin.html?idw=257

4 июня в 17-00 и 5 июня в 15-00 и 17-00
TR Warszawa Marszalkowska 8

При поддержке Беларуского Молодёжного Хаба.
360 viewsedited  17:11
Адкрыць / каментаваць
2022-06-02 19:23:21 Далучайцеся да нашай онлайн-трансляцыі з дыскусіі «Правы ЛГБТК+ = Правы беларус_кі»

Разам з фем квір нізавай актывісткай Настай Базар, праваабаронцай, феміністкай, адкрытай лесбіянкай Дашай Чурко і квір актывістам Антонам Клімовічам мы шукаем адказы на злабадзённыя пытанні, якія датычацца не толькі ЛГБТК, але і ўсіх беларусаў наогул.



915 views16:23
Адкрыць / каментаваць
2022-06-02 17:50:07
Вітаем, шаноўныя сябры! Запрашаем дзетак сёння на заняткі Мовы Нанова з Варшавы У праграме: гульні, творчасць, песні і гісторыі

Да сустрэчы ў Беларускім Хабе
(пл. Канстытуцыі, 6) 2 чэрвеня а 18.30
239 views14:50
Адкрыць / каментаваць