Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве

Лагатып тэлеграм-канала polskastudent — Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве Б
Лагатып тэлеграм-канала polskastudent — Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
Адрас канала: @polskastudent
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.37K
Апісанне з канала

⚪️Беларускі Моладзевы Хаб - студэнцкая арганізацыя ў Польшчы.
🔴Дапамога, падтрымка, рэалізацыя культурніцкіх і адукацыйных праектаў.
⚪️Старонка на Facebook fb.com/bmhuborg
Чат: @polskistudent
Па пытаннях: @by4by
Беларуский Молодёжный Хаб в Варшаве 🌟

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 6

2022-06-13 17:13:04 ABBA (Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой) запрашае на семінар «ІП у Польшчы»

Хто мае права адкрыць ІП у Польшчы?
Як распачаць уласную справу ў Польшчы?
Якія віды падаткаабкладання існуюць у ІП?
У чым + / – вядзення ІП у параўнанні з Sp.z O.O.?
Як адкрыць банкаўскі рахунак для ІП?
Як весці бухгалтэрыю ІП?

На гэтыя ды іншыя пытанні адкажа ўладальнік кампаніі IQ Solutions, эксперт у сферах юрыдычнай рэгістрацыі, бухгалтарскага ўліку і падаткаабкладання бізнесу Максім Калодзій.

Для ўдзелу ў семінары рэгіструйцеся па спасылцы:
https://abbabusiness.org/seminar
Дата і час правядзення: панядзелак, 20 чэрвеня ў 18:30
Месца правядзення: бар Świetlica Wolności (Nowy Świat 6/12), Warszawa
708 viewsedited  14:13
Адкрыць / каментаваць
2022-06-13 15:30:11
Вітаем усіх!
Сёння панядзелак і ў Беларускім Моладзевым Хабе пачаўся вельмі актыўны і цікавы тыдзень.

Афіша мерапрыемстваў на 13-19 чэрвеня ніжэй і на фота!

Панядзелак, 13 чэрвеня
17:00 - Javaryna Kids — танцавальныя заняткі для дзяцей
18:30 - Мова Нанова дзеткам
19:00 - Питч-дек стартапа глазами инвестора. Как правильно упаковать проект

Аўторак, 14 чэрвеня
16:00 - Чытанкі — чытаем па-польску з польскімі філолагамі

Серада, 15 чэрвеня
17:00 - Javaryna Kids — танцавальныя заняткі для дзяцей
18:00 - Пішам лісты палітвязням

Чацвер, 16 чэрвеня
Хаб будзе зачынены

Пятніца, 17 чэрвеня
18:00 - Музычны рух — спяваем беларускія песні
19:00 - Тэатральная студыя для дарослых

Субота, 18 чэрвеня
11:00 - Адкрыцце фестывалю інтэлектуальнай кнігі Прадмова

Нядзеля, 19 чэрвеня
12:00 - Фестываль інтэлектуальнай кнігі Прадмова
19:00 - Канцэрт беларускіх гуртоў і выканаўцаў


Падпішыся на канал
Беларускі Моладзевы Хаб
743 views12:30
Адкрыць / каментаваць
2022-06-13 11:44:45
Давайце прыгадаем як Беларускі Моладзевы Хаб пражыў мінулы тыдзень!


Да нас завітаў сам Уладзімір Пугач з J:Морс.

Разам з фундацыяй Czytam z Tobą мы вучыліся чытаць кнігі па-польску. Дарэчы, на гэтым тыдні таксама будзем! Таму далучайцеся.

Не забыліся і на тых, хто сядзіць за кратамі за нашу і сваю свабоду – пра палітвязняў – пісалі ім лісты падтрымкі.

Адкрылі выставу інклюзіўнага мастацтва «Я прыеду». Прыходзьце паглядзець на карціны таленавітых беларускіх аўтараў.

Слухалі лекцыю пра войска ВКЛ за кубачкам кавы.

Сустрэліся з АВВА (Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой) і CIPE ды абмеркавалі падтрымку беларускай моладзі ў бізнесе.

Размаўлялі пра Бога і Божае слова разам са Змітром Хведаруком.

Патанчылі народныя танцы ды паспявалі беларускія песні.

Сабралі беларускіх майстроў на кірмаш аўтарскіх вырабаў, дзе кожны жадаючы мог набыць нешта файнае.

Сачыце за нашымі анонсамі ды далучайцеся да актыўнасцяў Беларускага Моладзевага Хаба ў новым тыдні.
757 views08:44
Адкрыць / каментаваць
2022-06-12 15:19:15
Па-першае, гэта прыгожа. Паглядзіце як учора беларусы танчылі ў цэнтры Варшавы

Калі хочаце далучыцца - абавязкова сачыце за нашымі абвесткамі і прыходзьце ў Беларускі Моладзевы Хаб на заняткі са Школай беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве.

Падпішыся на канал
Беларускі Моладзевы Хаб
846 views12:19
Адкрыць / каментаваць
2022-06-07 18:01:58
Ліст палітвязню: для вас гэта некалькі хвілін, а для чалавека па той бок кратаў — вакенца ў вольны свет!

Не ведаеце як напісаць - прыходзьце да нас і мы пакажам.

Не ведаеце пра што напісаць — мы распавядзем.

Ужо заўтра а 18 гадзіне мы будзем пісаць лісты палітвязням. Далучайцеся і напішыце тым, хто больш за ўсё мае ў гэтым патрэбу!

Калі: 8 чэрвеня а 18 гадзіне
Дзе: Беларускі Моладзевы Хаб (пляц Канстытуцыі, 6)
564 views15:01
Адкрыць / каментаваць
2022-06-07 16:45:08
Чакаем усіх на нашых чытанках па-польску

7 чэрвеня 2022
16-18.00
Беларускі Хаб, пл. Канстытуцыі,6

Сёння ў любы час з 16 да 18 і вы можаце прыйсці і пачытаць разам з намі.
Чытанне кніг – цудоўны спосаб засвоіць замежную мову.

Асабліва, калі кнігу чытаеш разам з носьбітам гэтай мовы. Таму такі занятак будзе цікавы і карысны як дзецям, так і дарослым.

Падпішыся на канал
Беларускі Моладзевы Хаб
607 views13:45
Адкрыць / каментаваць
2022-06-07 16:04:52
Паглядзіце хто быў сёння ў Беларускім Моладзевым Хабе

Так! Сам Уладзімір Пугач з J:Морс!

Сачыце за нашымі анонсамі і даведаецеся што рыхтуе для слухачоў гурт J:Морс.

Падпішыся на канал
Беларускі Моладзевы Хаб
629 views13:04
Адкрыць / каментаваць
2022-06-06 21:59:28
"Толькі глупкі могуць так думаць, верыць у перамогу. У 1989 годзе мы былі глупкамі, але ж паверылі і перамаглі. Будзьце глупкамі! І пераможаце!" - Збігнеў Янас, адзін з герояў Салідарнасці.


У суботу на плошчы Канстытуцыі адбылося свята Свабоды і Дэмакратыі. 4 чэрвеня 1989 г. у Польшчы адбыліся першыя часткова свабодныя і дэмакратычныя выбары, на якіх запыт на перамены канчаткова перамог грамадскі канфармізм. Мільёны палякаў, запаўняючы бюлетэні для галасавання, паклалі канец дыктатуры камуністаў.

Падчас свята на плошчы, дзе знаходзіцца Беларускі Моладзевы Хаб прагучалі знакамітыя "Муры" ў выкананні Насты Някрасавай i Яцка Клейфа, а таксама кампазіцыі ўкраінскіх выканаўцаў. Адсвяткаваць Свабоду і Дэмакратыю разам прыйшлі палякі, беларусы і ўкраінцы, а таксама расіяне і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей.


Дзякуй усім, хто далучыўся да нас у суботу! А для тых, хто не змог - мы зладзілі стрым: https://fb.watch/du1vqabIPr/


Падпішыся на канал
Беларускі Моладзевы Хаб
856 viewsedited  18:59
Адкрыць / каментаваць
2022-06-06 20:16:38
Далучайцеся да нашых чытанак па-польску

7 чэрвеня 2022
16-18.00
Беларускі Хаб, пл. Канстытуцыі,6

Вы можаце прыйсці 10 траўня ў любы час з 16 да 18 і пачытаць разам з намі.
Чытанне кніг – цудоўны спосаб засвоіць замежную мову.

Асабліва, калі кнігу чытаеш разам з носьбітам гэтай мовы. Таму такі занятак будзе цікавы і карысны як дзецям, так і дарослым.

Падпішыся на канал
Беларускі Моладзевы Хаб
806 views17:16
Адкрыць / каментаваць
2022-06-06 18:16:41
Вэбінар з БАРЫСАМ ГАРЭЦКІМ «На чым будуюцца фэйкі і прапаганда?»

Ініцыятыва БХД «Беларуская Салідарнасць» разам з Каардынацыйнай Радай запрашае на першы вебінар з Барысам Гарэцкім у рамках адукацыйнай праграмы для моладзі «Антыпрапаганда і актывізм».

Барыс Гарэцкі — адзін з лідараў Беларускай асацыяцыі журналістаў — распавядзе пра падставы інфармацыйнай рэальнасці, у якой мы з вамі жывем.
Вебінар будзе карысны як і тым, хто працуе ў грамадска-сацыяльных праектах, так і звычайным спажывальнікам інфармацыі — усім нам.

Час: чацьвер, 9 чэрвеня а 18:00-19:30 (па Менскім часе).

Рэгістрацыя на вебінар даступна па спасылцы.
Больш інфармацыі пра адукацыйную праграму можна прачытаць тут.
792 views15:16
Адкрыць / каментаваць