Get Mystery Box with random crypto!

#1 Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні

Лагатып тэлеграм-канала piershy_hikauski — #1 Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні 1
Лагатып тэлеграм-канала piershy_hikauski — #1 Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
Адрас канала: @piershy_hikauski
Катэгорыі: Відэа
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.78K
Апісанне з канала

Гік навіны па-беларуску
сувязь з адмінам і пытанні - @roswell

Ratings & Reviews

1.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

3


Апошнія паведамленні 2

2022-08-25 09:27:01
А вось такі файны постар падрыхтавала Кінакіпа t.me/kinakipaby
319 views06:27
Адкрыць / каментаваць
2022-08-24 21:59:01
Microsoft паведаміла, што Pentiment ад Obsidian і Джоша Соера (Fallout New Vegas) выйдзе 15 лістапада. Рэліз адбудзецца на Xbox Series X|S, Xbox One і ПК. Гульня адразу ж папоўніць каталог Game Pass.

Яшчэ з найраннейшых чутак Pentiment апісвалі, як квэст. У ёй трэба будзе гуляць за чалядніка мастака, які расследуе злачынствы і скандалы. Сюжэт зойме 25 унутрыгульнявых гадоў.
321 views18:59
Адкрыць / каментаваць
2022-08-24 18:56:01 Што яшчэ паказалі на Gamescom? Шмат чаго, але мы адабралі толькі самае цікавае.

1. Трэйлер гульні Atlas Fallen ад аўтараў The Surge.

2. Перазапуск The Lords of the Fallen, што змяніў сэтынг з паўэр-фэнтазі на дарк-фэнтазі, выглядае вельмі ўражальна.

3. Паказалі даўгабуд Everywhere, гульня, пра якую даслоўна вядома толькі тое, што там можна будзе падарожнічаць паміж светамі і ў гульню напхалі вельмі шмат усяго - у трэйлеры бачны нейкія зародкі RPG, шутар ад трэцяй асобы і нават гонкі.

4. Рэндзі Пітчфард афіцыйна анансаваў і паказаў новыя New Tales from the Borderlands, робяцца на Unreal Engine, сюжэтна раскажуць пра іншых персанажаў, выглядае добра.

5. Гульня падводны "сімулятар хады" Under The Waves пра тэхна-футурыстычны 1970-е і сюррэалізм. Распрацоўвае студыя Parallel Studio, а выдаюць Quantic Dream.

6. Telltale нарэшце паказалі гульню па серыяле "Прастора" The Expanse: A Telltale Series, выходзіць летам наступнага года.

7. Нечаканы анонс гульні Killer Klowns from Outer Space: The Game па аднайменным фільме катэгорыі "Б" з 1980-х.

8. Нарэшце, пасля шэрага збегаў, афіцыйна паказалі даўгабуд Dead Island 2 - выглядае нечакана крута і выходзіць 3 лютага 2023.
304 views15:56
Адкрыць / каментаваць
2022-08-24 15:52:01
У сеціве зьявіліся сьвежыя скрыншоты Atomіc Heart

Atomіc Heart раскажа гісторыю ў альтэрнатыўнай рэальнасьці, у якой афіцэр КДБ адпраўляецца на захопленае робатамі прадпрыемства «3826». Ён хоча пазмагацца з машынамі й небясьпечнымі мутантамі, каб выратаваць сьвет.

Рэліз Atomіc Heart чакаецца да канца 2022 года на PC, PlayStatіon 4, PlayStatіon 5, Xbox One, Xbox Serіes X/S.
302 views12:52
Адкрыць / каментаваць
2022-08-24 13:49:01 Выйшаў дэбютны трэйлер The Outlast Trials, у які можна будзе гуляць па сетцы. Гулец апынецца ў шкуры паддоследнага, над якім ставіць эксперыменты карпарацыя Murkoff. Будзем спадзявацца на лепшае, але пакуль усе выглядае прэсна і другарадна.

Новым трэйлерам абзавёўся і сіквел шматпакутнай Dead Island 2. У роліку герой смачна сячэ, калее і рэжа ходных мерцвякоў рознымі спосабамі. Гульня выглядае ярка і гатова выйсці ўжо 3 лютага.

Студыя Gearbox паказала трэйлер New Tales the Borderlands. Слівы пацвердзіліся і гульцы змогуць перамыкацца паміж трыма персанажамі. Рэліз чакаецца 21 кастрычніка.
314 views10:49
Адкрыць / каментаваць