Get Mystery Box with random crypto!

Што яшчэ паказалі на Gamescom? Шмат чаго, але мы адабралі толь | #1 Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні

Што яшчэ паказалі на Gamescom? Шмат чаго, але мы адабралі толькі самае цікавае.

1. Трэйлер гульні Atlas Fallen ад аўтараў The Surge.

2. Перазапуск The Lords of the Fallen, што змяніў сэтынг з паўэр-фэнтазі на дарк-фэнтазі, выглядае вельмі ўражальна.

3. Паказалі даўгабуд Everywhere, гульня, пра якую даслоўна вядома толькі тое, што там можна будзе падарожнічаць паміж светамі і ў гульню напхалі вельмі шмат усяго - у трэйлеры бачны нейкія зародкі RPG, шутар ад трэцяй асобы і нават гонкі.

4. Рэндзі Пітчфард афіцыйна анансаваў і паказаў новыя New Tales from the Borderlands, робяцца на Unreal Engine, сюжэтна раскажуць пра іншых персанажаў, выглядае добра.

5. Гульня падводны "сімулятар хады" Under The Waves пра тэхна-футурыстычны 1970-е і сюррэалізм. Распрацоўвае студыя Parallel Studio, а выдаюць Quantic Dream.

6. Telltale нарэшце паказалі гульню па серыяле "Прастора" The Expanse: A Telltale Series, выходзіць летам наступнага года.

7. Нечаканы анонс гульні Killer Klowns from Outer Space: The Game па аднайменным фільме катэгорыі "Б" з 1980-х.

8. Нарэшце, пасля шэрага збегаў, афіцыйна паказалі даўгабуд Dead Island 2 - выглядае нечакана крута і выходзіць 3 лютага 2023.