Get Mystery Box with random crypto!

У шамана тры рукi, Бачна крылы з-за плячэй. І ад дыхання яго  | Совы на асфальце

У шамана тры рукi,
Бачна крылы з-за плячэй.
І ад дыхання яго 
Свечкі полымя ярчэй.
Час ад часу сам сябе,
Сам сябе не пазнае.
Разнасцежана душа,
Наддзіраецца, пяе.

У шамана тры рукі,
Свет вакол - чорны палац.
На далонях залатых
Любіць вочы маляваць.
І раней за сонца ён
Бачыць золку хараство.
А здавалася, што спіць,
Што не дбае ні пра што.

У шамана тры рукі,
Прамень агнявы пячэ.
І ад дыхання яго 
Свечкі полымя...