Get Mystery Box with random crypto!

Беларуская супольнасць Вільні распачынае збор сродкаў на рэнав | Беларускі ПЭН

Беларуская супольнасць Вільні распачынае збор сродкаў на рэнавацыю помніка Францішку Аляхновічу - беларускаму драматургу, тэатральнаму дзеячу, публіцысту і празаіку, чыя аповесць «У капцюрох ГПУ» з’яўляецца адным з самых ранніх твораў сусветнай літаратуры, які апісвае жыццё ў сталінскім канцэнтрацыйным лагеры непасрэдна з погляду арыштанта.

Часовы помнік Аляхновічу, які быў усталяваны яшчэ ў 1993 годзе беларускай грамадой Вільні, апошнія гады знаходзіўся ў аварыйным стане. У 2021 годзе віленскія беларусы вырашылі часова прыбраць помнік, каб зберагчы ад поўнага разбурэння. На месцы помніка быў часова ўсталяваны драўляны крыж.

За аднаўленне помніка ўзяліся літоўскія адмыслоўцы. Ідэя ў тым, каб зрабіць рэнавацыю арыгінальнага помніка аўтарства Эдуарда Падбярэзскага і павярнуць яго на месца ў першапачатковым стане.

Зрабіць ахвяраванне