2022-02-16 22:13:37
Стан здароўя палітзняволенага Уладзіміра Мацкевіча пагаршаецца
Сястра Мацкевіча сустрэлася сёння з медыкамі Дэпартамента выканання пакаранняў МУС, якія сказалі ёй аб тым, што, паводле іх ацэнак, стан Уладзіміра «задавальняючы і яны трымаюць сітуацыю пад кантролем», піша @methodology_by.
Паведамляецца, што ў філосафа знізіўся ціск, нямеюць рукі і ногі, вельмі вялікая стомленасць. Па-ранейшаму да палітвязня не можа патрапіць пастар.
Нагадаем, учора стала вядома, што
Уладзімір Мацкевіч пераходзіць на «сухую галадоўку» — філосаф перастаў піць нават ваду. Сваю галадоўку палітвязень пачаў 3 лютага.
Што вядома пра галадоўку філосафа і якія сэнсы за ёй стаяць —
распавяла былая жонка палітвязня, метадолаг і незалежная экспертка ў галіне адукацыі Святлана Мацкевіч
Падтрымаць Уладзіміра:
СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Уладзімір Уладзіміравіч Мацкевіч
Петыцыя ў падтрымку Мацкевіча
11 views19:13