Get Mystery Box with random crypto!

Валянтэры сышлі ад ізалятара на Акрэсьціна пасьля ўчорашніх ма | Paulyuknews@

Валянтэры сышлі ад ізалятара на Акрэсьціна пасьля ўчорашніх масавых ператрусаў і затрыманьняў праваабаронцаў і актывістаў

«Думаем, вы і так бачылі апошнія навіны. У сувязі з гэтым на Акрэсьціна заўтра валянтэраў ня будзе. Калі ласка, паклапаціцеся пра перадачы загадзя самастойна», — напісалі яны ў сваім тэлеграм-канале @spiski_okrestina. Чацьвер — адзіны дзень тыдня, калі на Акрэсьціна прымаюць перадачы. Інфармацыю, якая можа быць карыснай блізкім затрыманых, валянтэры сабралі тут.