Get Mystery Box with random crypto!

14 ліпеня па ўсёй Беларусі было затрымана адзінаццаць правааба | Paulyuknews@

14 ліпеня па ўсёй Беларусі было затрымана адзінаццаць праваабаронцаў-вясноўцаў, а таксама два былых сябры «Вясны». Восем праваабаронцаў «Вясны» затрыманыя ў межах крымінальнай справы па ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаванне групавых дзянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў) на 72 гадзіны, гэта:

1. Алесь Бяляцкі, старшыня «Вясны»
2. Валянцін Стэфановіч, сябра Рады, намеснік старшыні «Вясны»
3. Уладзімір Лабковіч, юрыст «Вясны»
4. Сяргей Сыс, праваабаронца «Вясны» і журналіст
5. Алена Лапцёнак, праваабаронца «Вясны»
6. Андрэй Палуда, праваабаронца «Вясны»
7. Яўгенія Бабаева, праваабаронца
8. Віктар Сазонаў, праваабаронца «Вясны» (Гродна)

Таксама на 72 гадзіны затрымалі жонку Уладзіміра Лабковіча Ніну. Яна з’яўляецца дырэктаркай аб'яднання інвестараў Angels Band.

Пасля ператрусаў і допытаў вызвалілі праваабаронцу «Вясны»
з Барысава Алега Мацкевіча, праваабаронцу са Смаргоні Алеся Дзергачова, былога сябру «Вясны» з Воршы Васіля Леўчанкава, праваабаронцу і рэдактара orsha.eu Ігара Казмерчака.

Лёс былой сябры «Вясны» Марына Статкевіч з Барысава высвятляецца.