Get Mystery Box with random crypto!

Наш музычны дэтыктыў адкапаў для вас нешта цікавае. У 2006 го | Патаемная Беларусь!

Наш музычны дэтыктыў адкапаў для вас нешта цікавае.
У 2006 годзе “Музычная газета” пісала наступнае “4 сентября 1994 года МРОЯ развлекает своими песнопениями второй съезд Партии любителей пива, собравшийся во Дворце железнодорожников.”
Дэтыктыў пачаў капаць. Партыя Аматараў Піва была створаная ў Мінску ў 1993 годзе.
Сярод членаў партыі было шмат вядомых асоб, дзеячаў мастацтва — мастак Міхал Анэмпадыстаў (аўтар партыйнай сімволікі), музыкі Сяргей Скрыпачэнка (zygimont VAZA), Лявон Вольскі (N.R.M.), журналіст Севярын Квяткоўскі і іншыя.

3-4 верасня сапраўды праходзіў Другі з'езд (праграмны, рэарганізацый) партыі. Пакапаўшыся ў сеціве, мы знайшлі нават спіс гасцёў з’езда. Бачым і імя Лявона Вольскага. Насупраць няма подпісу. Зорка, усё можа быць, прайшоў як запрошаны госць і подпіс не паставіў. Іншых удзельнікаў Мроі не знаходзім. Няма і здымкаў са з’езда. Застаецца ўяўляць тую падзею.
Але мы можам акунуцца ў той час. Ёсць відэа з канцэрта, які прайшоў на пару дзён раней за з’езд аматараў піўца.

ГЛЯДЗІМ