Get Mystery Box with random crypto!

Патаемная Беларусь!

Лагатып тэлеграм-канала patajemnajabielarus — Патаемная Беларусь! П
Лагатып тэлеграм-канала patajemnajabielarus — Патаемная Беларусь!
Адрас канала: @patajemnajabielarus
Катэгорыі: Малюнкі і фатаграфіі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 585
Апісанне з канала

Старыя здымкі, дакументы, цікавосткі

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні

2022-09-06 19:56:36
Максім Танк з маці
Фота: Зянон Пазняк
38 views16:56
Адкрыць / каментаваць
2022-09-06 18:09:37
Правільна называйце вуліцы Вільні па-беларуску!
Прапануем вашай увазе спіс вуліц Вільні — як яны адвеку правільна называліся па-беларуску. Спіс быў апублікаваны ў «Нашай Ніве» ў 1994 годзе.
147 views15:09
Адкрыць / каментаваць
2022-09-06 15:13:03
Паказ Батлейкі ў Мінску, 1990 год
Мінск, Курасоўшчына, сядзіба Белая дача. Фотаздымкі Уладзіміра Сапагова (1952-2012).
69 views12:13
Адкрыць / каментаваць
2022-09-06 14:10:15
Наш музычны дэтыктыў адкапаў для вас нешта цікавае.
У 2006 годзе “Музычная газета” пісала наступнае “4 сентября 1994 года МРОЯ развлекает своими песнопениями второй съезд Партии любителей пива, собравшийся во Дворце железнодорожников.”
Дэтыктыў пачаў капаць. Партыя Аматараў Піва была створаная ў Мінску ў 1993 годзе.
Сярод членаў партыі было шмат вядомых асоб, дзеячаў мастацтва — мастак Міхал Анэмпадыстаў (аўтар партыйнай сімволікі), музыкі Сяргей Скрыпачэнка (zygimont VAZA), Лявон Вольскі (N.R.M.), журналіст Севярын Квяткоўскі і іншыя.

3-4 верасня сапраўды праходзіў Другі з'езд (праграмны, рэарганізацый) партыі. Пакапаўшыся ў сеціве, мы знайшлі нават спіс гасцёў з’езда. Бачым і імя Лявона Вольскага. Насупраць няма подпісу. Зорка, усё можа быць, прайшоў як запрошаны госць і подпіс не паставіў. Іншых удзельнікаў Мроі не знаходзім. Няма і здымкаў са з’езда. Застаецца ўяўляць тую падзею.
Але мы можам акунуцца ў той час. Ёсць відэа з канцэрта, які прайшоў на пару дзён раней за з’езд аматараў піўца.

ГЛЯДЗІМ
97 views11:10
Адкрыць / каментаваць
2022-09-04 10:09:36
Беларуская прыходзкая школа ў Саўт-Рывэры, ЗША. 1960-я гг.
288 views07:09
Адкрыць / каментаваць
2022-09-03 17:13:58
Лошыца
416 views14:13
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 00:09:47
А гэта Данута-Бічэль Загнетава сёлета, ўлетку 2022
80 viewsedited  21:09
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 00:07:42
Беларуская паэтка Данута Бічэль-Загнетава чытае свае вершы Васілю Быкаву і Аляксею Карпюку. Гародня, 15 верасня 1962 г.
81 views21:07
Адкрыць / каментаваць
2022-08-28 14:03:39 ПЕСНЯ ПАКАЛЕННЯ

28 жніўня 1936 года нарадзіўся Генадзь Бураўкін

«Пакрысе на расе патухаюць зоркі-сплюшкі...» — пад словы «Калыханкі» Бураўкіна, якую штовечар круцілі на БТ у 1990-я, засынала цэлае пакаленне беларусаў, гадаючы, хто ж такія «сплюшкі». Аўтара ж ведалі на той час не толькі як паэта, але і намесніка міністра культуры ды пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН.

Цікава, што «Калыханку» («Доўгі дзень») спадар Генадзь напісаў зранку ўсяго за гадзіну. Упершыню песню зайграў славуты ў савецкія часы ансамбль «Верасы», створаны Васілём Раінчыкам.

Большасць з нас ведае «Доўгі дзень» з праграмы «Калыханка» са знакамітым Маляванычам (Аляксандрам Ждановічам), што ішла на Беларускім тэлебачанні. У 2008 годзе яе замянілі на іншую ў выкананні Ірыны Дарафеевай, але напрыканцы 2009 года было вырашана вярнуць «Калыханку» на музыку Раінчыка.

СЛУХАЦЬ ПЕСНЮ
Песня ў выкананні NAVIBAND у праграме «Легенды. LIVE».
15 views11:03
Адкрыць / каментаваць
2022-08-27 22:51:48
1897, мовы Беластока
161 views19:51
Адкрыць / каментаваць