ПЕСНЯ ПАКАЛЕННЯ 28 жніўня 1936 года нарадзіўся Генадзь Бураўк | Патаемная Беларусь!
ПЕСНЯ ПАКАЛЕННЯ
28 жніўня 1936 года нарадзіўся Генадзь Бураўкін
«Пакрысе на расе патухаюць зоркі-сплюшкі...» — пад словы «Калыханкі» Бураўкіна, якую штовечар круцілі на БТ у 1990-я, засынала цэлае пакаленне беларусаў, гадаючы, хто ж такія «сплюшкі». Аўтара ж ведалі на той час не толькі як паэта, але і намесніка міністра культуры ды пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН.
Цікава, што «Калыханку» («Доўгі дзень») спадар Генадзь напісаў зранку ўсяго за гадзіну. Упершыню песню зайграў славуты ў савецкія часы ансамбль «Верасы», створаны Васілём Раінчыкам.
Большасць з нас ведае «Доўгі дзень» з праграмы «Калыханка» са знакамітым Маляванычам (Аляксандрам Ждановічам), што ішла на Беларускім тэлебачанні. У 2008 годзе яе замянілі на іншую ў выкананні Ірыны Дарафеевай, але напрыканцы 2009 года было вырашана вярнуць «Калыханку» на музыку Раінчыка.
СЛУХАЦЬ ПЕСНЮ
Песня ў выкананні NAVIBAND у праграме «Легенды. LIVE».