Get Mystery Box with random crypto!

90-ыя гады - разам з незалежнасцю Беларусі ў краіне з’яўляюцца | Патаемная Беларусь!

90-ыя гады - разам з незалежнасцю Беларусі ў краіне з’яўляюцца беларускія гурты, у Польшчы, на мяжу з Беларуссю нараджаецца фестываль маладой музыкі «БАСовішча», кожны год адбываецца «Бардаўская восень» якая адкрывае яшчэ тады не такой вялікай аўдыторыі Паліну Рэспубліку, у сярэдзіне нулявых у краіну прыходзіць вялікі рокавы open-air «Рок за баброў», зараз складана паверыць, але пры падтрымцы тэлеканала АНТ каля сцен Мінскага замка выступае Нейра Дзюбель, :B:N:, у дзесятых стала трэндам у кожным кутку краіны ладзіць музычныя фестывалі: «Лепельскі цмок», «БІ-2 фэст», Lidbeer, «Камяніца», А-FEST. Ледзь не кожны гурт у Беларусі за гэтыя 30 гадоў натхняецца нечым і піша хоць адну песню па-беларуску, на «Еўрабачанне» едзе Naviband з беларускамоўнай песняй, гурт «Ляпіс Трубецкой» выдае цалкам беларускамоўны альбом. У 2014 годзе сусветна-вядомыя гурты пачынаюцца рэкламаваць свае канцэрты ў Беларусі па-беларуску, а Джарэт Лета ў «Мінск-арэне» прызнаецца гледачам у каханні па-беларуску. Але кожны беларус адкрываў для сябе беларускую музыку ў розныя этапы: нехта на БАСы ездзіў за дзень да фэста, каб паставіць намёты, нехта памятае яшчэ «Рок за Баброў» у Бабруйску, а нехта адкрыў для сябе Palina (Паліну Рэспубліку) толькі на фэсце «Вуліца Ежа» у 2021 годзе, або першыя словы па-беларуску ад музыкаў пачуў у Вільні ад «Петли Престрастия» ў 2022 годзе.
Гэты канал для ўсіх: для настальгія і для адкрыццяў.
Дзяліцеся з сябрамі! Будзем разам ствараць гісторыю беларускай музыкі.