Get Mystery Box with random crypto!

Прывітанне, даражэнькія! На сувязі зноў я Як вы маглі заўва | Paštoŭki ❤️

Прывітанне, даражэнькія! На сувязі зноў я

Як вы маглі заўважыць, зіма была вельмі актыўнай для мяне ў плане лістоў, але палітычныя падзеі (арышт маёй мамы, вайна) зрабілі сваю справу. Таксама ў мяне паступова пачала знікаць матывацыя, бо за некалькі месяцаў жыцця ў Латвіі да мяне не прыходзіла ніякіх лістоў ад палітзняволеных.

Аднак я лічу, што мне трэба працягваць сваю дзейнасць

У Беларусі ўсё яшчэ мноства палітзняволеных. У Расіі і Украіне (бо ўсе мы ведаем, чый Крым, праўда? ) яны таксама ёсць.

Я не хачу, каб пра гэтых людзей забывалі. І я вельмі хачу зрабіць усё магчымае для іх вызвалення. А пакуль яны не на свабодзе — зрабіць усё, каб яны адчулі нашу падтрымку і любоў.

Я вяртаюся!
Я вяртаюся, каб рабіць Беларусь, наш рэгіён і ўвогуле ўвесь свет лепш.

І я спадзяюся на вашу падтрымку

Мы разам, нас многа, за намі перамога!