Get Mystery Box with random crypto!

Беларуска піша па 20-30 лістоў палітвязням на тыдзень. А адной | Paštoŭki ❤️

Беларуска піша па 20-30 лістоў палітвязням на тыдзень. А аднойчы паехала ў іншы горад, каб зрабіць здымкі для Ігара Лосіка.

Паліна жыве ў Латвіі, рэгулярна піша палітвязням, часам у яе завязваліся доўгія перапіскі. Яна распавяла Белсату пра самы кранальны з іх: «Гэта быў першы ліст ад Ігара Лосіка. Ён распавядаў пра сваю дачку. Ігар напісаў што вельмі сумуе і хоча яе пабачыць. Я не ведала, што зрабіць, каб хоць неяк яго падбадзёрыць, таму знайшла кантакты Дашы Лосік і паехала ў Баранавічы рабіць фотаздымкі. І фотаздымкі дайшлі да яго, ён адказаў, што расплакаўся».

Паліна піша пра эмоцыі, бо ў турмах няма добрых псіхолагаў і дасылае жарты.

«Мне ніколі не было складана пісаць тэксты ды люблю стасавацца з людзьмі, у мяне на гэта шмат энергіі. А палітзняволеным гэта якраз вельмі важна».

Паліна запусціла флэшмоб і заахвочвае вас сфатаграфаваць свае гарады і адпраўляць здымкі палітзняволеным.

Крыніца: @belsat