Get Mystery Box with random crypto!

Напярэдадні 9 жніўня хацелася б нагадаць, што, па стане на 6 ж | Paštoŭki ❤️

Напярэдадні 9 жніўня хацелася б нагадаць, што, па стане на 6 жніўня 2022 года, 1262 чалавекі прызнаныя палітычнымі вязнямі ў Беларусі.

Насамрэч палітзняволеных у краіне яшчэ больш, аднак не ўсе яны прызнаюцца такімі афіцыйна.

Тым часам мноства беларусак і беларусаў знаходзіцца па-за межамі краіны. І можа здавацца, што мы нічога не можам зрабіць.

Але гэта не так!

Прапаноўваю паглядзець на нашу прымусовую эміграцыю з пазітыўнага боку. Бо мы можам паказаць увесь свет беларускім палітвязням!

Я даслала фотаздымкі цудоўнай Рыгі не меней цудоўнаму Ігару Лосіку. Вы можаце зрабіць тое ж самае, сфатаграфаваўшы свае гарады і адправіўшы фатаграфіі любому палітзяволенаму.

Публікуйце вынікі пад хэштэгамі #УвесьСветДляПалітзняволеных і #TheWholeWorldForPoliticalPrisoners.

І хай дабро пераможа!

P.S. Калі вы не беларус_ка, але хочаце таксама паўдзельнічаць — калі ласка!