Get Mystery Box with random crypto!

У тваім двары высякаюць дрэвы, а суседзі паркуюцца на зялёнай | Paštoŭki ❤️

У тваім двары высякаюць дрэвы, а суседзі паркуюцца на зялёнай зоне?
Адсутнічаюць кантэйнеры для асобнага збору адходаў?
Уладальнікі жывёл не прыбіраюць за сваімі гадаванцамі?

"Зялёны тэлефон" — гэта бясплатная кансультацыя па вырашэнні тваёй экалагічнай праблемы ад дасведчаных аператараў і аператарак. Яны падкажуць, як скласці афіцыйны зварот, як арганізаваць грамадскія слуханні, дадуць параду.

Як звярнуцца на інфалінію? Абяры адзін са спосабаў:

Патэлефануй на нумар +375 29 1702670
Патэлефануй ці напішы ў месенджарах Viber ці Telegram +375 29 1702670
Напішы на e-mail: greenphonehelp@gmail.com
Напішы ў тэлеграме @green_phone_help
Напішы ў Інстаграме, УКантакце, Фэйсбуку, Аднакласніках

Мы на сувязі па вырашэнні экалагічных праблем!
Распавядзі сваім сябрам і суседзям.

@ecohomeminsk