Get Mystery Box with random crypto!

«Забракавалі тэрмабялізну і кубак». Андрэя Кузнечыка этапавалі | Новы Час

«Забракавалі тэрмабялізну і кубак». Андрэя Кузнечыка этапавалі ў Наваполацкую калонію

Андрэй Кузнечык, асуджаны да 6 гадоў пазбаўлення волі па справе аб экстрэмісцкім фарміраванні, прыбыў у наваполацкую калонію №1.
Ліст са штэмпелем гэтай установы атрымала жонка палітзняволенага Алеся Рак, пішуць праваабаронцы “Віцебскай В*сны”.
Суддзя Магілёўскага абласнога суда Ігар Шведаў прызнаў журналіста, фрылансера Радыё Св*бода, вінаватым паводле ч. 1 арт. 361-1 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім») і прызначыў пакаранне — зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму на тэрмін 6 гадоў.
Пра тое, што яго перавядуць у наваполацкую калонію, Андрэю Кузнечыку паведамлялі раней, і апошнімі днямі ён чакаў этапу з Магілёва ў Наваполацк. Цяпер ён прыбыў у ПК №1, і з апошняга ліста жонка даведалася, што ў калоніі «забракавалі тэрмабялізну і кубак». Пра іншыя падрабязнасці, што да побыту на новым месцы, палітвязень пакуль не піша.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)