Get Mystery Box with random crypto!

У Беларусі знялі забарону на ўвоз гародніны і садавіны з 'недр | Новы Час

У Беларусі знялі забарону на ўвоз гародніны і садавіны з "недружалюбных краін"

З пераліку прадукцыі, якая забаронена да ўвозу ў Беларусь з "недружалюбных краін", выключылі пекінскую капусту, салера сцеблавай, клеменціны, ківі, персікі і абрыкосы глыбокай замарозкі. Ужо з 12 верасня ўвоз гэтай прадукцыі з краін ЕС, Аўстраліі, Канады, Ліхтэнштэйна, Нарвегіі, Новай Зеландыі, Албаніі, Ісландыі, Македоніі, Вялікабрытаніі, ЗША, Чарнагорыі і Швейцарыі будзе зноў дазволены.

Гэта не першы выпадак, калі забарона на ўвоз прадукцыі ў Беларусь карэкціруецца. Так, у чэрвені дазволілі ўвозіць абрыкосы, нектарыны, слівы, вішню, чарэшню і хурму. А да гэтага ў красавіку знялі забарону на ўвоз яблыкаў і груш.