Get Mystery Box with random crypto!

Сёння каналу год. Дзякуй усім – чытачам, тым, хто крытыкуе, х | Народны дэпутат

Сёння каналу год.
Дзякуй усім – чытачам, тым, хто крытыкуе, хто дзякуе ў бот, аўтарам іншых каналаў, што звяртаюць увагу на мае пасты.
Гэты год – цяжкі час для краіны і народа, час выпрабаванняў і надзей. Такому часу жыццёва неабходны, кажучы без папулізма, героі. Медык, што руйнуе сваё жыццё дзеля здароўя незнаёмага яму чалавека падчас ковіда; журналіст, што нясе свечку са светам у гэтай інфармацыйнай цемры; педагог, які імкнецца вучыць, а не быць запіхнутым у выбарчую камісію і шмат іншых добрых беларусаў, якія змагаюцца на палітычна-ковідных франтах.
Кожны з вас, хто чытае і распаўсюджвае недзяржаўныя крыніцы інфармацыі – героі, бо зараз і гэта небяспечна і рызыкова.

Героі – гэта вы, мае чытачы.
Героі сярод нас і яны не носяць чорныя плашчы.
Пачынаем другі год.

Ваш народны дэпутат