Get Mystery Box with random crypto!

У Беларусі існуе грамадскае аб'яднанне 'Ахова птушак Бацькаўшч | Народны дэпутат

У Беларусі існуе грамадскае аб'яднанне "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) якая з'яўляецца найбуйнейшай у краіне недзяржаўнай арганізацыяй па абароне не толькі птушак, але ж і жывёл, балот, лясоў і ўвогуле ўсей дзікай прыроды.
Іх ўнёсак каласальны – з 1998 года сябры АПБ зрабілі неймаверны пласт працы:
тысячы даследванняў і прыродаахоўных мерапрыемстваў, ратаванне балот, шчыльная праца з Міністэрствам лясной гаспадаркі, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Акадэміяй навук, выканкамамі, стварылі рэзерват "Тураўскі луг" – адзінага ў краіны недзяржаўнага заказніка, якому, між тэм, наданы міжнародны статус як унікальнай экасістэме сусветнага значэння. Дарэчы, дзяржаўныя СМІ пішуць пра АПБ у пазітыўным сэнсе, апошні раз БелТА 5 лютага.

І вось учора з'явілася інфармацыя, што Мінюст падаў заяву ў Вярхоўны суд аб ліквідацыі АПБ, ліст падпісаў былы генерал МВД, міністр юстыцыі Хаменка.
У канале АПБ выкладзена пазоўная заява Мінюста аб ліквідацыі АПБ і я не буду спыняцца на гэтым: юрыдычна заява не вытрымлівае крытыкі, відаць міністр Хаменка, які не мае юрыдычнай адукацыі, і не разумее, што за не абгрунтаваную лухту ён падпісаў. Коратка: па інфармацыі ГУБАЗіКа (100% аргументаў заявы – толькі спасылкі на ГУБАЗіК) сябры АПБ удзельнічалі ў пратэстах, а на былога кіраўніка АПБ заведзена крымінальная справа, таму вывад наступны, цытую: "Таким образом Общественная организация "Ахова птушак Бацькаўшчыны под видом волонтёрства по спасению птиц на территории Республики Беларусь осуществляет экстремистскую деятельность, направленную на дестабилизацию общественно-политический обстановки в стране".

Зыходзячы з логікі ліста Мінюста, то экстрэмістсскімі трэба прызнаваць і МВД, і адміністрацыю прэзідэнта, і Парламент, і суды – бо працаўнікі гэтых дзяржаўных органаў таксама ўдзельнічалі ў пратэстах, на іх таксама ўзбуджаны крымінальныя справы, а аб'яднанне былых сілавікоў і ўвогуле прызнана тэрарыстычнай арганізацыяй.

Звычайна я амаль нічога не прашу, але гэты пост папрашу скінуць родным, сябрам і калегам каб падтрымаць АПБ, падпісацца на іх тэлеграм-канал, бо беларусы павінны падтрымліваць і бараніць адзін аднаго перад тым, хто лічыць сябе усім: і праўдай, і законам, і стваральнікам.

Скончу пост радкамі верша Ўладзіміра Мірончыка, які прысвячаю генералу Хаменка, ініцыятарам пазоўнай заявы і ўсім, хто душыць усё беларускае:

Мы не зложам беларускіх крыл,
За буслом сабаку не падняцца!
Хай глытае на дарозе пыл,
З воляю яму не паспрачацца!

Ваш народны дэпутат