Get Mystery Box with random crypto!

Шаноўныя падпісчыкі, беларусы! Няхай Новы год будзе вашым адк | Народны дэпутат

Шаноўныя падпісчыкі, беларусы!

Няхай Новы год будзе вашым адкрыццём, у якім вы дойдзеце да сваіх мэтаў. Але ж калі будзе трэба – бяжыце, калі жыццёва неабходна – ірвіце, пасягайце на перамогу!
Будзьце смелымі, неабыякавымі да іншых беларусаў і іх праблем, падтрымлівайце адзін аднаго.
Нават маленькія дзеянні робяць нас лепшымі, а хто дзейнічае, той заўсёды дасягае выніку. Дзе ёсць дзеянне – там ёсць жыццё. Жывіце, сустракайцеся, кахайце, наведвайце бацькоў і будзьце здаровы!
Калі вы па нейкай прычыне патухлі і ззяеце зусім сціпла, ці яшчэ не пачалі зорную сваю справу жыцця, ведайце – нельга адразу зрабіць вялікае полымя – спачатку нараджаецца іскра.

Будзьце моцныя як дубы і зубры, разумныя, як векавыя валуны, і натхнёныя, як васількі!

З Новым годам і Калядамі, шаноўныя беларусы!

Заўсёды ваш народны дэпутат