Get Mystery Box with random crypto!

Некалі ў сваім канале я згадваў невялічкія каналы ў пару соцен | Народны дэпутат

Некалі ў сваім канале я згадваў невялічкія каналы ў пару соцен падпісчыкаў –
FRIEDMAN і Политонелогия, якія чамусьці некаторы час не заўважалі іншыя каналы, негледзячы на актуальны і змястовы кантэнт. Зараз яны перараслі ў даволі самастойныя і буйныя крыніцы інфармацыі, з чым я іх віншую і жадаю далейшага росту і ўплыву на новую аўдыторыю.

Калі гэта можна назваць традыцыяй, то працягваю яе і раю праглядзець і падпісацца на яшчэ адзін невялічкі беларускі канал Rerum Novarum (221 падпісчык на момант спасылкі).

Калі б у Беларусі дзейнічалі сапраўдныя палітычныя партыі, то Rerum Novarum быў бы класічным прадстаўніком хрысціянскіх дэмакратаў, прынцыпы дзейнасці якіх мне вельмі падабаюцца. Гэта новая, але ж адначасова старая плынь, якой не хапае не толькі ў тэлеграме, але ж і ў паўсядзённым жыцці.
Падпісвайцеся, а аўтару (-ам) жадаю поспехаў у данясенні дэмакратычна-хрысціянскіх каштоўнасцей, якіх нашаму грамадству часам не хапае.

Ваш народны дэпутат