Get Mystery Box with random crypto!

С людьми, имеющими любую точку зрения, но которые живут в стра | Народны дэпутат

С людьми, имеющими любую точку зрения, но которые живут в стране, понимают ситуацию, за страну, настроены патриотично, мы будем разговаривать. С любой оппозицией. С предателями — нет, — процитировала Эйсмонт слова Лукашенко журналисту Туру.

Як паведамляюць крыніцы, на мінулым тыдні быў затрыманы юрыст і прыхільнік канструктыўнага дыялога з уладай (нават у цяперашні час) Уладзімір Мартыненка.

Наколькі я ведаю, дзякуючы яму і яго паплечнікам на цяперашні час нацыянальная сімволіка яшчэ не забаронена і менавіта з ім ішлі на кантакт чыноўнікі высокага рангу, у тым ліку з Парламента, як з "альтэрнатыўшчыкам", які прымае правілы гульні ўлады.
Яго падыход крайняга канструктывізму, жаданне не праз пустыя лозунгі і ўсеагульную крытыку, а праз дыялог данесці інфармацыю да ўлады знаходзіў наверсе шмат пазітыўных водгукаў і разуменне.

Як пішуць, яму далі 15 сутак арышту, але ж ці заведзена крымінальная справа невядома. Затрыманне такога рода актывістаў (да, яшчэ не ўсе перасажаны і выгнаны з краіны) сведчыць не аб чарговым наезде рэпрэсіўнай машыны, а падкрэслівае менавіта такую прыроду ўлады, якая не прымае не толькі крытыку, але ж і альтернатыву, абсалютна.

На цяперашні час любое публічнае альтернатыўнае меркаванне – гэта срок, і ніхто з улады не размаўляў і не будзе размаўляць, тым болей з апазіцыяй, я аб гэтым ужо пісаў. Так, напрыклад, было і з экс-паслом Ляшчэней. У дзяржаўных органах звальняюць за лайкі пад бчб і фота апазіцыянераў, а за вусны ўспамін экстремістскага блогера, нават у негатыўным кантэксце, можна атрымаць вымову. Таму ніякіх перамоў, гэта супярэчыць прынцыпу захавання дзейнай улады.

У спрэчцы нараджаецца ісціна. Гэта аксіома чалавечых стасункаў. А калі ўлада не прымае спрэчак, то і да ісціны яна не дойдзе. Не зразумее сваіх памылак, не ўбачыць альтернатыў.
Паўтарагадовыя, неабгрунтаваныя для грамадства затрыманні – гэта норма для ўлады, якая лічыць, што кантралюе сітуацыю. Але ж калі кантроль на штыках усё глыбей і глыбей пранікае да кожнага калектыву, кожнай сям'і, кожнага чалавека, то ён натуральна дасягне таго чарговага цыклу, пры якім "чорныя варанкі" будуць чакаць ужо тых, хто гэтыя штыкі трымаў у руках.

Ваш народны дэпутат