Get Mystery Box with random crypto!

Лукашэнка прызнаўся, што з тэрыторыі Беларусі запусьцілі ракет | НАВУМЧЫК

Лукашэнка прызнаўся, што з тэрыторыі Беларусі запусьцілі ракеты па Ўкраіне. Такім чынам, упершыню ў сваёй гісторыі Беларусь зрабілася агрэсарам. Адным з вынікам гэтага (прычым ня самым галоўным) будзе тое, што пасьля падзеньня рэжыму Пуціна Ўкраіна, ня выключана, можа запатрабаваць матэрыяльнай кампэнсацыі ад Рэспублікі Беларусь за сьмерці і разбурэньні, якія прынесла вайна.

Аднак ёсьць адзін прынцыповы момант. Важна тое, што Лукашэнка не з’яўляецца легітымным прэзыдэнтам – адпаведна, не зьяўляюцца легітымнымі прызначаныя ім міністры і генэралы. Яны павінны разглядацца як групоўка асобаў, гвалтоўным чынам (сілавое падаўленьне народнага пратэсту супраць фальсыфікацый на выбарах) захапіўшых уладу.
І таму сёньня кожны голас пратэсту як супраць фашысцкага рэжыму Лукашэнкі, гэтак і супраць ягонай сумесна з Пуціным агрэсіі – важны для будучыні ня толькі Ўкраіны, але і Беларусі.