Get Mystery Box with random crypto!

У навучальных установах Магілёўшчыны актыўна ідзе падрыхтоўка | Настаўніцкая

У навучальных установах Магілёўшчыны актыўна ідзе падрыхтоўка да новага навучальнага года

Рамантуюцца класы, закупляецца новае абсталяванне, наводзіцца касметычны парадак у актавых і спартыўных залах, на прылеглай тэрыторыі.

— З абласнога бюджэту на гэтыя мэты было выдзелена каля 11 млн рублёў. Сродкі задзейнічаны на рамонт школ і школ-інтэрнатаў, дзіцячых садоў, устаноў прафесійнай і дадатковай, спецыяльнай адукацыі. Акрамя таго, выконваюцца планавыя мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне бяспекі дзяцей, падрыхтоўку да асенне-зімовага перыяду, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы харчаблокаў і сталовых, закупку новых сучасных аўтобусаў для падвозу сельскіх школьнікаў, — паведаміла кіраўнік Магілёўскага абласнога цэнтра па забеспячэнні дзейнасці ўстаноў адукацыі Ганна Сіманоўская.

Напрыклад, у Бабруйску адукацыйную дзейнасць ажыццяўляюць 100 устаноў. У апошнія ліпеньскія дні іх падрыхтоўка да новага навучальнага года ўжо знаходзіцца на стадыі завяршэння.