Get Mystery Box with random crypto!

Пасяджэнне калегіі па пытаннях падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі ўс | Настаўніцкая

Пасяджэнне калегіі па пытаннях падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі ўсіх узроўняў да новага навучальнага года адбылося ў Міністэрстве адукацыі

З дакладамі выступілі начальнікі галоўных упраўленняў Міністэрства адукацыі, начальнікі галоўных упраўленняў адукацыі (па адукацыі) аблвыканкамаў, старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама.

— Я хачу пачуць дакладныя лічбы і аб’ём фінансавання з абласных бюджэтаў, які быў выдзелены на падрыхтоўку да навучальнага года ўстановам адукацыі кожнай вобласці. Другое пытанне — кадравае. І тут хацеў бы пачуць канкрэтныя лічбы. Які працэнт ратацыі або змены кіраўнікоў на ўсіх узроўнях адукацыі? Як вырашаюцца праблемы забяспечанасці сістэмы адукацыі педагагічнымі кадрамі? Мы з вамі неаднаразова гэта абмяркоўвалі і ўжо зрабілі на базе АПА гадавую дыстанцыйную вучэбную праграму для атрымання педагагічнай адукацыі, — адзначыў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Падрабязней аб пасяджэнні калегіі чытайце на старонках "Настаўніцкай газеты".