Get Mystery Box with random crypto!

1 верасня ўступіць у сілу пастанова Міністэрства аховы здароўя | Настаўніцкая

1 верасня ўступіць у сілу пастанова Міністэрства аховы здароўя, у якой пашыраны пералік медыцынскіх паказанняў для надомнага навучання

Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале pravо.by.

Новы пералік медыцынскіх паказанняў для навучання дома прывялі ў адпаведнасць з міжнароднай класіфікацыяй хвароб і падзялілі на 3 групы: для дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, а таксама для прафесійна-тэхнічнай і дадатковай адукацыі дарослых.

Падрабязней аб новых новаўвядзеннях можна прачытаць у матэрыяле "Хто зможа вучыцца дома?" па спасылцы на нашым сайце.