Get Mystery Box with random crypto!

— Сёння вельмі прыемна з добрым настроем быць на такім цудоўны | Настаўніцкая

— Сёння вельмі прыемна з добрым настроем быць на такім цудоўным мерапрыемстве. Невыпадкова яно арганізуецца ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў, які з'яўляецца той пляцоўкай, што аб'ядноўвае ўсе нашы славянскія народы, усіх нашых сяброў, суседзяў, — падкрэсліў Андрэй Іванец. — Упэўнены, кожны знойдзе сваё месца на арганізаваных БРСМ пляцоўках, зможа прадэманстраваць свае таленты, навыкі і, вядома, прыняць удзел у адкрытым дыялогу.

Далей паралельна ў актавай зале ВДУ імя П.М.Машэрава і футбольным манежы ЦСК ФК “Віцебск” пачаліся нацыянальны конкурс “Агонь маладзёжных талентаў” і адкрыты дыялог “100 пытанняў ад моладзі”, у якім прынялі ўдзел каля тысячы актывістаў БРСМ і лепшых студэнтаў айчынных УВА, а таксама прадстаўнікі Форуму маладзёжных арганізацый дзяржаў — удзельніц СНД. Акрамя таго, разам з экспертамі моладзь гуляла ў джэнгу, здымала ТікТок і праходзіла квест па беларускай і рускай літаратуры, гісторыі і музыцы.