Get Mystery Box with random crypto!

Выпускнікі гімназіі № 1 Горак прадэманстравалі стабальныя выні | Настаўніцкая

Выпускнікі гімназіі № 1 Горак прадэманстравалі стабальныя вынікі на сёлетнім цэнтралізаваным тэсціраванні

Вікторыя Нявесценка
і Станіслаў Бекараў заўсёды былі ў выдатніках вучобы. Атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі ў іх — асаблівага ўзору, а ў дадатак маладыя людзі атрымалі яшчэ і залатыя медалі. Нядзіўна, што і на ЦТ учарашнія гімназісты праявілі сябе найлепшым чынам.

Вікторыя набрала максімальныя сто балаў па беларускай мове і біялогіі, а Станіслаў – па матэматыцы. Па словах маладых людзей, ніякага сакрэту, які прыводзіць да поспеху на тэсціраванні, не існуе. Трэба толькі ўласнае жаданне і плённая праца.

Падрыхтоўцы вучняў да здачы ЦТ у Горацкім раёне ўдзяляюць вялікую ўвагу.

— У нас вызначаны рэсурсныя цэнтры, апорныя ўстановы адукацыі па падрыхтоўцы да экзаменаў і тэсціравання. Якаснай падрыхтоўцы садзейнічае профільнае навучанне. Усё ў сукупнасці прыносіць адпаведныя вынікі, — адзначыла галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Горацкага райвыканкама Іна Курціна.