Get Mystery Box with random crypto!

Каля 440 хлопчыкаў і дзяўчынак плануюць ахапіць аздараўленнем | Настаўніцкая

Каля 440 хлопчыкаў і дзяўчынак плануюць ахапіць аздараўленнем за перыяд летніх канікул у Хоцімскім раёне

Для арганізацыі адпачынку навучэнцаў тут прадугледзелі функцыянаванне 12 разнастайных летнікаў.

Вучням, якія хочуць папрацаваць, прапануюць другасную і індывідуальную занятасць, уладкаванне ў студэнцкіх і валанцёрскіх атрадах. Летнія дні хоцімскія школьнікі могуць таксама цікава правесці на рэгулярна працуючых гульнявых і спартыўных пляцоўках пры ўстановах адукацыі, выязных адпачынкавых пляцоўках, у паходах і экскурсіях.