Get Mystery Box with random crypto!

Ці з'явіцца на Гродзенскім моры турыстычная зона? Роўна дзес | Министерство спорта и туризма Республики Беларусь

Ці з'явіцца на Гродзенскім моры турыстычная зона?

Роўна дзесяць гадоў таму на Нёмане пачала дзейнічаць самая буйная ў Беларусі Гродзенская ГЭС. Яе будаўніцтва ў значнай ступені змяніла ландшафт мясцовасці, частка тэрыторыі — каля дзвюх тысяч гектараў — апынулася ў зоне падтоплівання. Такім чынам утвораны вялікі штучны вадаём даўжынёй больш за 40 кіламетраў. Раённыя ўлады вырашылi адвесці тэрыторыю пад турыстычную інфраструктуру.

— Гэта даволі прывабная для інвестара зона, — адзначае начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Гродзенскага райвыканкама Анатоль Кароль. — Тэрыторыя знаходзіцца за дзесяць кіламетраў ад абласнога цэнтра і за пяць — ад горада-спадарожніка Скідзеля. Ёсць добрае транспартае злучэнне ў межах магістралі М6 і дарог рэспубліканскага значэння. Пакуль інфраструктура тэрыторыі не сфарміравана, што прыводзіць да стыхійных і несанкцыянаваных месцаў адпачынку. Ён бескантрольны і масавы ў прыбярэжнай паласе — сапраўдная праблема. Асабліва востра яна адчуваецца ў летні перыяд. Турыстычныя аб'екты павінны змяніць гэты расклад.

Нарэшце можна казаць аб канкрэтным значным праекце. Праўда, пакуль толькі на паперы. Для забудовы выдзелены ўчастак плошчай 7,5 гектара. Тэрыторыя немалая, хоць на агульнай карце ледзь бачная. Тым не менш, гэта першы паўнавартасны забудоўшчык. Размеркаваны дзясяткі інвестыцыйных пляцовак.

По материалам газеты "Звязда"

Газета "Звязда"

@mst_gov_by