Get Mystery Box with random crypto!

Беларусачкі! Віншуем вас з Днём жаночай салідарнасці ў барацьб | Мова Вольных

Беларусачкі! Віншуем вас з Днём жаночай салідарнасці ў барацьбе за свае правы!

Зычым кожнай з вас моцы, смеласці і адвагі, шчырасці з сабой, сіл рухацца наперад і заставацца той, кім вы ёсць! Вы — неверагодныя

Сёння мы хацелі пагутарыць пра важную для жанчын моўную з’яву — фемінітывы. Фемінітывы робяць жанчын заўважнымі ў публічнай прасторы і прызнаюць іхнюю працу нароўні з мужчынскай (з чым і ў сучасным грамадстве дагэтуль ёсць праблемы).

Насамрэч, у беларускай мове збольшага няма месца спрэчкам наконт існавання фемінітываў, бо ў ёй жаночыя формы назваў прафесій і заняткаў былі спрадвеку, а ў беларускіх вёсках іх утвараюць і ўжываюць, нават не задумваючыся. Яшчэ адзін важны момант: фемінітывы ў беларускай мове — стылістычна нейтральныя словы без якіх-кольвек зневажальных адценняў. Канешне, за савецкім часам пад уплывам рускай мовы фемінітывы былі трохі выціснутыя, але хіба русіфікацыя ёсць нагодай адмаўляцца ад нашых спрадвечных форм і суфіксаў?