Get Mystery Box with random crypto!

Пагаворым пра надзвычай цікавую моўную з’яву на прыкладзе сённ | Мова Вольных

Пагаворым пра надзвычай цікавую моўную з’яву на прыкладзе сённяшняга слова

АБЦАС
підбор
obcas
heel

Дэталь абутку ў выглядзе вертыкальнай падстаўкі, якая прыўздымае пятку, мы называем абцасам, а вось немцы называюць яе Absatz. Так, гэта не адрукоўка — пры запазычанні ў беларускай мове гукі сапраўды памяняліся месцамі. Такую з’яву лінгвісты называюць метатэзай (ад ст.-грэч. «перастаноўка»), і вы дакладна ўжо сустракаліся з ёй!

Напрыклад, слова «футляр» — таксама нямецкага паходжання, але там гучыць як Futteral. Праславянскае *medvědь у сучаснай украінскай ператварылася на «ведмідь». Чалавек, які робіць боднібондар. А чаму «нерв», але «невроз»? Бо першае слова прыйшло з лаціны, а другое – з грэчаскай, дзе гукі стаялі ў іншым парадку.