Get Mystery Box with random crypto!

Чаму ў крызісны час важныя журналісты? Сёння, 1 верасня, у Бел | MOST

Чаму ў крызісны час важныя журналісты? Сёння, 1 верасня, у Беластоку — сустрэча з дырэктарам «Радыё Рацыя» і галоўным рэдактарам тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» Яўгенам Вапам.

Сустрэча пройдзе ў MediaPortBelarus у Беластоку (Sienkiewicza 44). Уваход вольны, рэгістрацыя ўдзельнікаў на месцы. Пачатак а 18-й гадзіне. Запрашаем!

Шэраг сустрэч «Шлях да дэмакратыі» арганізуе MOST сумесна з Фондам OKNO NA WSCHÓD. На іх абмяркоўваем, як будаваць дэмакратычнае грамадства. На сустрэчы запрашаем гасцей, чый досвед будзе карысным для тых, хто хацеў бы срычыніцца да стварэння супольнасці на дэмакратычных прынцыпах.