Get Mystery Box with random crypto!

Польскія патрыёты ўсталявалі бярозавыя крыжы, зробленыя салдац | MOST

Польскія патрыёты ўсталявалі бярозавыя крыжы, зробленыя салдацкім спосабам, на могілках у Суркантах. Таксама там з’явіліся знічы і бела-чырвоныя стужкі.

«Палякі, якія дзесяцігоддзямі даглядалі вайсковыя могілкі жаўнераў Арміі Краёвай у Суркантах, не згаджаюцца з думкай, што салдацкія магілы ў выніку варварскіх дзеянняў рэжыму Лукашэнкі застануцца без хрысціянскіх сімвалаў», — піша glosznadniemna.pl.

Нагадаем, раніцай 25 жніўня каля вёскі Сурканты ў Гродзенскай вобласці невядомыя зраўнялі з зямлёй могілкі Арміі Краёвай — адны з найбуйнейшых у рэгіёне. Сурканты — гэта невялікая, практычна вымерлая вёска, якая знаходзіцца ў 20 кіламетрах на паўночны ўсход ад Ліды. На могілках у Суркантах спачываюць байцы Арміі Краёвай, якія змагаліся з часткамі НКВД у жніўні 1944 года. У самім баі загінулі 18 жаўнераў, у тым ліку шэсць афіцэраў (іншыя звесткі падаюць савецкія крыніцы, якія ацанілі страты ў 54 забітых і 6 палонных). Да параненых жаўнераў польскага падполля саветы не аказалі літасці, расстраляўшы іх адразу пасля заканчэння баёў.