Get Mystery Box with random crypto!

Заходзяць у бар Колас ды Купала, а бармэнка ім і кажа: — Ваша | 🌾³ Мемасы пад сярпом тваім 💙💛

Заходзяць у бар Колас ды Купала, а бармэнка ім і кажа:

— Вашае існаваньне пацьверджанае, але я не прызнаю гэтае пацьверджаньне!

Праходзіць міма Багушэвіч і пытае, хто яны. Колас кажа, што гэта ўжо няважна, бо Багушэвіч даўно мёртвы. Багушэвіч думае: "Ё, халера!" — і пачынае задыхацца. Але тут раптам пасярод бара зьяўляецца партал, адтуль выходзіць душніла і кажа, што Багушэвіч застаў тыя часы куполаса, калі ім было да 17 гадоў. Багушэвічу становіцца лепей, але ўсім становіцца цяжэй дыхаць. Раптам зьяўляецца яшчэ адзін партал, адтуль выходзіць яшчэ душніла і кажа, што першы бар у ₚасеі зьявіўся ў 1905 г. Багушэвічу стала канчаткова кепска, Колас страчвае прытомнасьць. Купала спрабуе адчыніць вакенца бара, але яно не паддаецца: Купала часта пісаў вершы дома, сонца зрэдку заглядвала ў Купалава ваконца, у яго быў недахоп вітаміна Д і слабасьць. Бармэнка адчыніла дзьверы ў бар, рэвалюцыйнае паветра напоўніла лёгкія Коласа, яму паляпшэла. Душнілы пайшлі хаваць Багушэвіча. Купала па-сяброўску абняў Коласа і ледзь стрымліваў сьлёзы, бо ён ледзь ня страціў свайго сябра, друга, таварыша, прыяцеля, роднасную душу, можна сказаць, брата, блізьнюка... Якуб па-сяброўску пабумкаў Купалу па галаве. "Ты разумееш, што было б, калі б цябе ня стала?!. *хліп* Ты разумееш?!!" Купала ўтыркнуўся вусамі ў надзейнае плячо Коласа. "Ну што ты кажаш, што ты..." — супакойваў Якуб. Сябры крыху выпілі піва, слухаючы творы адно аднога, і разыйшліся. Каб потым абавязкова сустрэцца наноў.

[Апісаныя падзеі падаюцца паводле асабістага дзёньніка бармэнкі Анкі У. (разьдзел "Уклясыкі")]