Уладзімір #Паўлаў #колькі_гусей_убачыў_яўсей КОЛЬКІ ГУСЕЙ УБА | 🌾³ Мемасы пад сярпом тваім 💙💛
Уладзімір #Паўлаў #колькі_гусей_убачыў_яўсей
КОЛЬКІ ГУСЕЙ УБАЧЫЎ ЯЎСЕЙ?
На Беларусі Ляцелі гусі. Малы Яўсей Убачыў гусей. I столькі многа, Здзвіўся што: — Ой, гусі, гусі, Вас, мабыць, сто? — Важак малому Дае адказ: — Правільна злічыш Усіх ты нас, Калі дадасі Да столькі Яшчэ столькі, Паўстолькі, Чвэртку столькі Ды разам з намі Сам паляціш. Тады і будзе Што-нішто, А роўна — сто!