Get Mystery Box with random crypto!

​21 красавіка адбылася прэзентацыя альманаха антрапалагічнай г | Думаць Беларусь

​21 красавіка адбылася прэзентацыя альманаха антрапалагічнай гісторыі "Homo Historicus 2022" пад рэдакцыяй Алеся Смаленчука.

У апісанні да кнігі напісана:

"Homo Historicus 2022" працягвае традыцыі пяці папярэдніх тамоў (2008, 2009, 2012, 2016 і 2019 гадоў) з іх арыентацыяй на пашырэнне антрапалагічнага стылю мыслення ў аналізе мінулага.

Апублікаваныя тэксты датычаць суадносін біяграфіі навукі з біяграфіяй навукоўца, асвятляюць многія важныя і малавядомыя старонкі айчыннай гісторыі, працягваюць вывучэнне праблематыкі "краёвай ідэі" ды інш. Сярод аўтараў — вядомыя даследчыкі з Беларусі, Польшчы і Украіны”.

У рубрыцы “Дыялогі” прыведзена размова з каардынатаркай Лятучага ўніверсітэта Таццянай Вадалажскай.

У інтэрв’ю Таццяна распавядае аб сваім шляху да навуковай, інтэлектуальнай і метадалагічнай дзейнасці, пра школу, настаўнікаў дый шмат яшчэ аб чым.

Інтэрв’ю атрымалася досыць вялікім і вельмі цікавым:

"Звязанасць практыкі і мыслення для мяне самае важнае. Прытым што я разумею прысутнасць падзелу — ёсць час дзеяння, ёсць час рэфлексіі. Але ў тым, чым мы зараз займаемся, усё гэта вельмі моцна звязана. І мне падаецца, што гэта і ёсць сучаснае мысленне”.

Таццяна Вадалажская: "Мяне цалкам паглынае метадалагічны падыход"

Лятучы ўніверсітэт: @dist_fly_uni

@methodology_by