Get Mystery Box with random crypto!

11-16 лістапада ў Бабруйску пройдзе чарговы Фестываль нацыяльн | Martsinovich Theatre

11-16 лістапада ў Бабруйску пройдзе чарговы Фестываль нацыяльнай драматургіі. Ён павінен быў адбыцца ў 2021-м, але яго перанеслі.

У праграме можна будзе ўбачыць свежыя і актуальныя спектаклі. На адкрыцці пакажуць «Чорную панну Нясвіжа» Купалаўскага тэатра 2000 года. У праграме «Тэатр купца Япішкіна» Тэатра-студыі кінакцёра — пастаноўка 1993 года.

А вось два іншыя спектаклі —
новыя "Людзі на балоце" Мазырскага тэатра 2021 года і стары "Мудрамер" Новага драматычнага 2012 года — замянілі на дзве пастаноўкі па Быкаву: "Альпы. Сорак першы" ТЮГа і "Альпійская балада" РТБД.

Праўда, ў мінулагодняй праграме ад апошняга тэатра былі заяўлены "Шлюб з ветрам". Але ж вы ўсё разумееце, праўда?)