Get Mystery Box with random crypto!

Гадавая інфляцыя ў спажывецкім сектары дасягнула 10,5%. Гэта м | ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Гадавая інфляцыя ў спажывецкім сектары дасягнула 10,5%. Гэта максімум са снежня 2016 г. Нездарма павышэнне тарыфаў Белтэлекама і мабільных аператараў перанеслі з кастрычніка на лістапад — іначай гадавы індэкс інфляцыі быў бы яшчэ большы.

Паводле апытанкі на нашым канале чытачы адчувалі гадавы рост цэн у кастрычніку як 20,9% і прагназавалі, што інфляцыя праз год нават павысіцца і складзе 21,8%.

Паводле Белстата, калі прыняць за 100% узровень цэн у канцы 1990 г., то за гэты час (1991-2021 гг.) індэкс інфляцыі дасягнуў 8 161 358 701,12%.